УП «Дыпмаркет» зарэгістравана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22 чэрвеня 2000 года. Заснавальнікам арганізацыі з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». УП «Дыпмаркет» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2014 года нумар 175 «Аб магазінах бяспошліннага гандлю».
Асноўнымі відамі дзейнасці УП «Дыпмаркет» з’яўляюцца:
— Арганізацыя і функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю, якія знаходзяцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск;
— Рознічны продаж у магазіне бяспошліннага гандлю замежным дыпламатычным прадстаўніцтвам, прыраўнаваным да іх прадстаўніцтвам і органам міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, консульскім установам замежных дзяржаў, а таксама дыпламатычным агентам, консульскім службовым асобам і членам іх сем’яў, якія пражываюць разам з імі.
-Арганізацыя і функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю па абслугоўванні асоб, якія прыбываюць на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь «Макраны» і «Казловічы».
Магазіны кампаніі:
Магазіны Duty Free у Нацыянальным аэрапорце «Мінск»
Дыпламатычны магазін на вул. Камуністычнай 54
Магазін у п.п. Казловічы
Магазін у п.п. Макраны
Кіраўніцтва кампаніі:
Дырэктар ПАРХАМОВІЧ Людміла Яўгенаўна тэл: 284-68-03Намеснік дыректара ЛОСІЧ Васіль Міхайлавіч тэл: 301-63-56