Кошык папярэдніх заказаў
Папярэдняя замова*
Пры афармленні папярэдняй замовы зніжка не распаўсюджваецца на акцыйныя тавары.
Вы адлятаеце.
Для пасажыраў, якія ляцяць з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і ў Расійскую Федэрацыю:
Тавары, якія Вы жадаеце набыць, можна папярэдне замовіць не пазней, чым за 10 гадзін да вылету,
а затым Вы зможаце проста забраць і аплаціць іх у краме УП “Дыпмаркет”.
Ваша замова будзе гатова да часу Вашага вылету і яе можна атрымаць, калі Вы праходзіце на пасадку.
Зручнасць папярэдняй замовы для Вас у тым, што Вы можаце рабіць пакупкі анлайн ў цішыні і спакоі, не турбуючыся аб недахопе часу перад вылетам.
Гэта проста:
Абярыце прадукты, якія Вы хочаце набыць, і змясціце іх у кошык.
- Дайце падрабязную інфармацыю: краіна прызначэння, дата вылету, нумар Вашага рэйса, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона для сувязі.
- Аформіце папярэднюю замову і атрымайце пацверджанне па электроннай пошце.
- У аэрапорце Вы можаце лёгка забраць і аплаціць пакупкі:
- для пасажыраў, якія адлятаюць з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза – ў магазіне, размешчаным паміж 6 і 7 выхадамі на пасадку;
- для пасажыраў, якія ляцяць у Расійскую Федэрацыю ў магазіне, размешчаным паміж 11 і 12 выхадамі на пасадку.
Не забудзьцеся пасадачны талон у дзень ад’езду!
Вы прылятаеце.
Для пасажыраў, якія прылятаюць на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і з Расійскай Федэрацыі.
Тавары, якія Вы жадаеце набыць, можна папярэдне замовіць і зарэзерваваць адным са спосабаў:
- Пры Вашым вылеце з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у любой краме УП «Дыпмаркет».
- Аформіць папярэднюю замову на сайце не пазней, чым за 10 гадзін да Вашага прылёту ў Нацыянальны Аэрапорт Мінск.
Ваша замова будзе гатова да часу Вашага прылёту.
Замоуленыя тавары Вы можаце аплаціць і забраць у магазінах УП «Дыпмаркет», размешчаных на першым паверсе Нацыянальнага Аэрапорта Мінск.**
*Папярэдняя замова не вырабляецца для пасажыраў, якія прыбываюць і вылятаюць у краіны: Казахстан, Арменія, Кыргызстан. **Для пасажыраў, якія прылятаюць на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза – за лініяй пагранічнага кантролю.